Панэль кіравання

 

Галоўная старонка панэлі кіравання
 

На гэтай старонцы знаходзяцца спасылкі на ўсе раздзелы панэлі кіравання. Менавіта тут выконваецца кіраванне даменамі, хостынг-акаўнтамі, сайтамі, паштовымі скрынямі і т. д. Тут можна праглядаць інфармацыю аб рахунках і тэрмінах дзеяння паслуг.

Спіс сайтаў


У гэтым раздзеле знаходзяцца ўсе сайты, размешчаныя ў вашым хостынг-акаўнце. Тут вы можаце дадаваць і выдаляць сайты і іх паддамены.

Больш дэталёвую інфармацыю можна знайсці ў нашай вікі: https://wiki.ukraine.com.ua/hosting:my-sites.

Настройка сайта

У гэтым раздзеле вы можаце рабіць неабходныя наладкі вашага сайта: адключыць сэрвісны адрас, пазначыць кадоўку, прапісаць псеўданімы (аліясы) для сайта і многае іншае.

Больш дэталёвую інфармацыю можна знайсці ў нашай вікі: https://wiki.ukraine.com.ua/hosting:my-sites:site-settings


Інфармацыя аб прадукцыйнасці
 

У гэтым раздзеле змяшчаецца інфармацыя аб нагрузцы, якая ствараецца вашымі сайтамі. Тут вы можаце прагледзець колькасць запытаў на вэб-сервер, працэсарны час, выдаткаваны серверам на апрацоўку запытаў, і іншую карысную для аптымізацыі працы сайта інфармацыю.

Настройка PHP

Тут вы можаце зрабіць неабходныя налады PHP: абраць версію, уключыць або адключыць PHP-модулі.

Больш дэталёвую інфармацыю можна знайсці ў нашай вікі: https://wiki.ukraine.com.ua/hosting:my-sites:php-settings


 

Расклад задач (crontab)

У дадзеным раздзеле знаходзіцца спіс задач, якія запускаюцца па раскладзе. Тут вы можаце дадаваць, выдаляць і рэдагаваць задачы, а таксама праглядаць логі іх запуску.

Больш дэталёвую інфармацыю можна знайсці ў нашай вікі: https://wiki.ukraine.com.ua/hosting:cron

Рэзервовае капіраванне

У дадзеным раздзеле вы можаце заказваць стварэнне і аднаўленне рэзервовых копій сайтаў і баз даных за неабходную вам дату, а таксама спампоўваць іх сабе на ПК.

Больш дэталёвую інфармацыю можна знайсці ў нашай вікі: https://wiki.ukraine.com.ua/hosting:backup

Абарона ад DDOS

У гэтым раздзеле Вы зможаце прагледзець статыстыку і магутнасць DDOS-нападаў на Ваш сайт.

Больш дэталёвую інфармацыю можна знайсці ў нашай вікі: https://wiki.ukraine.com.ua/hosting:ddos:defence

Упраўленне FTP


Тут знаходзіцца спіс карыстальнікаў FTP. Вы можаце ствараць неабмежаваную колькасць FTP-акаўнтаў з доступам да ўсяго хостынг-акаўнта або пэўным падкаталогам, а таксама глядзець дадзеныя для падлучэння да іх.


Файл менеджэр

З дапамогай файл мэнэджэра Вы можаце кіраваць файламі сайта без дапамогі FTP кліента.

Больш дэталёвую інфармацыю можна знайсці ў нашай вікі: https://wiki.ukraine.com.ua/hosting:file-manager

Базы дадзеных

У гэтым раздзеле знаходзіцца спіс баз даных. Вы можаце дадаваць неабмежаваную колькасць карыстальнікаў, а таксама наладжваць правы і прывілеі.

Больш дэталёвую інфармацыю можна знайсці ў нашай вікі: https://wiki.ukraine.com.ua/hosting:mysql:databases

Імпарт базы дадзеных

З дапамогай гэтай часткі вы можаце загрузіць базу дадзеных аб'ёмам да 300 МБ літаральна ў два кліку.

Больш дэталёвую інфармацыю можна знайсці ў нашай вікі: https://wiki.ukraine.com.ua/hosting:mysql:databases:import

Павольныя запыты MySQL

Дадзеная частка змяшчае інфармацыю аб павольных запытах да баз дадзеных: дадзеныя аб даце, часе, затрачаным на апрацоўку, тэкст запыту і г.д.

Больш дэталёвую інфармацыю можна знайсці ў нашай вікі: https://wiki.ukraine.com.ua/hosting:mysql:slow-queries

Паштовыя скрыні

Тут вы можаце ствараць неабмежаваную колькасць паштовых скрынь, наладжваць рэдырэкт пошты, аўтаадказчык, узровень антыспаму і інш.

Больш дэталёвую інфармацыю можна знайсці ў нашай вікі: https://wiki.ukraine.com.ua/hosting:mail:boxes

Адхіленыя лісты

У гэтым раздзеле вы знойдзеце ўсе лісты, якія былі адхілены паштовым фільтрам. Змяшчае інфармацыю аб даце адпраўкі, прычыне адхілення, адрас адпраўніка і тэкст ліста.

Больш дэталёвую інфармацыю можна знайсці ў нашай вікі: https://wiki.ukraine.com.ua/hosting:mail:logs:rejected

Пошта з сайта

Паштовы лог з інфармацыяй аб адпраўленай пошце з Вашага сайта.

Больш дэталёвую інфармацыю можна знайсці ў нашай вікі: https://wiki.ukraine.com.ua/hosting:mail:logs:mail

Белы спіс

У гэты спіс можна ўносіць паштовыя адрасы, IP-адрасы сервераў ці дамены, з якіх пошта будзе дастаўляцца без праверкі паштовым фільтрам.
 

Больш дэталёвую інфармацыю можна знайсці ў нашай вікі: https://wiki.ukraine.com.ua/hosting:mail:whitelist

Чорны спіс

У гэты спіс можна ўносіць паштовыя адрасы, IP-адрасы сервераў ці дамены, з якіх пошта не будзе дастаўляцца.

Больш дэталёвую інфармацыю можна знайсці ў нашай вікі: https://wiki.ukraine.com.ua/hosting:mail:blacklist